Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску. А так сама схадзілі ў імправізаваны міні-музей народных промыслаў. Даведаліся новыя словы і ўспомнілі беларускія назвы вырабаў з саломы, ільня, гліны.
У дашкольных групах была арганізавана кніжная выстава “ У гасцях у казкі беларускай”, на якой дзеці змаглі пазнаёміцца з беларускімі казкамі, а некаторыя — нават праінсцэніраваць.
На працягу тыдня прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, якія пашырылі веды кожнага аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве. Дзеці, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні “Буслы”, “Кот Васька”, “Грушка”, "Капалюш", слухалі і спявалі беларускія песні.
Свята роднай мовы дае магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.
Мы спадзяёмся, што кожны прысутны на нашых мерапрыемствах памножыў тыя вечныя скарбы, скарбы душы сваёй.
“Літаратура як люстэрка мовы” стала літаратурнае падарожжа "Казка, ты часцей прыходзь!" Дзеці размаўлялі на беларускай мове, паказваючы народныя казкі «Мужык и мядзвець», Коцік пеунік и лісіца» і др.
Тыдзень роднай мовы прайшоў у творчай атмасферы. Удзельнікі творчых работ “Мой родны кут ” выказвалі свае думкі пра родную краіну, родную зямлю, родную мову. Малюнкі атрымаліся змястоўнымі і яркімі. Галоўнае кожнай работы – шчырасць і пачуццё патрыятызму, якое жыве ў беларусах.
Хочацца пажадаць нам з вамі, каб неба над нашай краінай заўсёды было чыстым, каб мова наша гучала ўпэўнена і шчыра, каб нашыя дзеткі-птушаняткі не шукалі заморскага выраю, а заставаліся ў роднай старонцы і адчувалі сябе тут вольна і ўтульна.