21.02.2024

Кажуць, мова мая аджывае, век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, як раса, як сляза, як зара. П. Панчанка

Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

У нашым дзіцячым садку праведзены мерапрыемствы з  выхаванцамі на тэму  «Каб мова родная гучала», гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны беларускія інтэрактыўныя, дыдактычныя і рухомыя гульні. Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі" Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску", у якіх былі размешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час.